Torvald Оставить отзыв

Арт-паб Торвальд — месца сустрэч сяброў у самым сэрцы Віцебска. Гэта сапраўдны ірландскі паб, дзе для гасцей заўсёды будуць смачная ежа і добрыя напоі.

А яшчэ Торвальд — гэта месца пра самыя розныя падзеі ад лекцый і майстар-класаў да выступаў топавых гуртоў і начных вечарын.

«Мы ведаем усё пра якасны адпачынак!»

Меню и напоі

У пабе Торвальд прадстаўлена адна з самых вялікіх у горадзе карт напояў, якая ўвесь час абнаўляецца, а новыя гатункі заўсёды можна паспрабаваць на бясплатных дэгустацыях.

Смачныя і даступныя абеды, якія пазнаёмяць з актуальнымі ўяўленнямі пра традыцыйную кухню, нададуць сілы і лёгкасці на ўвесь летні дзень. Штодня, па святах і выходных!

За год працы ў пабе прайшло каля 150 мерапрыемстваў рознага кшталту, і тут заўсёды гатовы да супрацоўніцтва з цікавымі ініцыятывамі.

Торвальд — гэта каманда з 18 чалавек, якія падтрымаюць размову на любую тэму, пажартуюць, падставяць сяброўскае плячо і — натуральна — прафесійна дапамогуць у тым, каб адпачынак кожнага атрымаўся бліскучым!

Добра, смачна, утульна

Арт-паб Торвальд ствараўся як пляцоўка для сяброў, дзе можна не толькі смачна, але і якасна, і весела правесці час ды знайсці аднадумцаў і сяброў. Адчыніўшыся ў сакавіку 2016 года на вуліцы Камсамольскай, бар хутка пераехаў ў самае сэрца Віцебска, каб пашырацца і збіраць яшчэ большае кола сяброў вакол сябе.

Кожны наведвальнік, што заходзіць у госці, можа быць упэўнены не толькі ў прафесійным абслугоўванні, але і ў сяброўскай атмасферы і добрым чалавечым стаўленні.

Заведение закрыто. Эта страница сохраняется в каталоге на правах архивной.